09 December 2025

Калядная акцыя для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў

Гэта дзеці тых, хто сёння абараняе свабоду Беларусі і Украіны; тых, хто вярнуўся з фронту; і тых, чые бацькі ўжо не вернуцца. Яны растуць у розных краінах свету — спакутаваныя вайной і рэпрэсіямі, але ўсе яны чакаюць Каляднага цуду. 

Наша задача простая — стварыць гэты цуд для іх разам. Падарожнічаць паміж краінамі мы не можам. Але мы можам зрабіць тое, што ў нашых руках: пакласці пад ёлку падарунак, які скажа: “Мы памятаем. Мы побач.”
Мы маем на мэце сабраць 8300€ і перадаць на кожнае дзіця не менш за 100€, каб кожны набор быў якасным і падарыў ім кропельку цяпла і клопату. Гэта не дабрачыннасць. Гэта супольнасць. Гэта наш абавязак перад дзецьмі тых, хто трымае наш шчыт.

Далучыцца можна тут:
Банка (працуе ў Еўропе): https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
Paypal: fond.kalinouskaha@proton.me

Калі вы жадаеце атрымаць падарунак — пішыце:
https://t.me/PKK_media_bot
Акцыя працягнецца з 9 да 25 снежня.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць