08 February 2026
Аб статусе ўзаемадзеяння
з грамадзянска-палітычнай арганізацыяй
«Беларуская вызвольная армія»
Рада камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага (далей — Полк), разгледзеўшы прадстаўленыя дакументы грамадзянска-палітычнай арганізацыі «Беларуская вызвольная армія» (далей — БВА), а таксама вынікі аналізу яе дзейнасці і заяўленага парадку ўзаемадзеяння, паведамляе наступнае:
Полк імя Кастуся Каліноўскага і яго дзейныя прадстаўнікі не з’яўляюцца заснавальнікамі або сузаснавальнікамі БВА, не ўваходзяць у склад арганізацыі і не падпарадкоўваюцца рашэнням БВА.
БВА не з’яўляецца прадстаўнічай арганізацыяй Палка імя Кастуся Каліноўскага і не ўпаўнаважана выконваць функцыі яго прадстаўніцтва ў якіх-небудзь формах.
Полк не выкарыстоўвае сімволіку, знакі адрознення або элементы ўніформы БВА.
Сімволіка Палка з’яўляецца аб’ектам прававой аховы; яе выкарыстанне ў лічбавым, друкаваным або іншым выглядзе без папярэдняга пісьмовага ўзгаднення забараняецца.
У адпаведнасці з рашэннем Рады камандзіраў Палка заснавана грамадская арганізацыя «Каліноўцы». Афіцыйным прадстаўніком названай арганізацыі з’яўляецца Ян «Беларус» Мельнікаў. Часовым прадстаўніком Руху «Каліноўцы» прызначаны Павел «Дзядзька» Шурмей.
Адпаведнае рашэнне апублікавана на афіцыйным сайце Палка: https://kalinouski.org/
(06 кастрычніка 2025 года).
Каардынацыя ўзаемадзеяння з Палком ажыццяўляецца выключна праз упаўнаважаных каардынатараў Рады камандзіраў Палка па напрамках камунікацыі, гуманітарнай дзейнасці і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а таксама праз чат-бот прэс-службы Палка: https://t.me/PKK_media_bot
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
14 December 2025
09 December 2025
27 November 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам