04 September 2024

Дроны — вочы гэтай вайны. Яны бачаць ворага

На фатаздымках пілоты БПЛА Палка Каліноўскага "Купала" і "Вітаўт" падчас начной аэравыведкі. Іх задача – бесперапынны маніторынг варожай актыўнасці, фіксацыя і перадача мэтаў мінамётным разлікам і пілотам FPV.

Адна група БПЛА складаецца з трох байцоў, кожны з якіх — пілот. Такі склад неабходны для таго, каб праца не спынялася ні на хвіліну: хлопцы адпачываюць па чарзе.

купалаБаец Палка Каліноўскага "Купала". Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага

купалаБаец Палка Каліноўскага "Вітаўт". Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага

Начная праца — самая складаная, паколькі для яе неабходны дрон з цеплавізарам і вялікі вопыт палётаў у пілота. Улічваем і тое, што пазіцыя БПЛА знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад ворага, а значыць працаваць даводзіцца хутка і амаль у поўнай цемры. Калі апісаць тэкстам, то выглядае гэта прыкладна так: як толькі пілот пасля паўгадзіннага палёту прызямляе дрон, іншы баец выбягае з бліндажу з чырвоным ліхтарыкам. Ён адключае жыўленне ў квадракоптара і забірае яго. Потым, ужо ўнутры, мяняе акумулятары і вяртае дрон на ўзлётную пляцоўку на вуліцы. І так амаль усю ноч. А затым — увесь дзень.

купалаЧырвоны ліхтарык, з якім байцы ноччу выходзяць з бліндажу. Чырвонае святло заўважаецца значна радзей, чым любое іншае. Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага

купалаПульт кіравання дронам у руках у пілота. Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага

Для адной групы пілотаў задача доўжыцца чацвёра содняў. Потым ратацыя, некалькі дзён адпачынку і яны зноў вяртаюцца на пазіцыю. Важнасць іх працы складана пераацаніць, бо БПЛА - вочы гэтай вайны.

Зараз пілотам БПЛА Палка Каліноўскага неабходны надзейны аўтамабіль, які дазволіць падтрымліваць аператыўную сувязь паміж перадавой і тылам. Вы можаце дапамагчы ім, далучыўшыся да адмысловага збору. 

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць