16 June 2024
Сёння адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага, які загінуў падчас баявой працы на Харкаўскім накірунку. Яго не стала па дарозе на пазіцыі, дзе ён павінны быў забраць адну з баявых груп пасля выканання задачы.
Прыстуныя на развітанні пабрацімы выступілі з прамовамі, адзначыўшы мужнасць і самаахвярнасць загінулага. Беларускія ваяры ўшанавалі памяць героя прачытаўшы зарок беларускага добраахвотніка.
Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і знаёмым загінулага. Кожны чалавек, які вырашыў далучыцца да барацьбы за незалежнасць Украіны і Беларусі, важны для нас. Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто змагаецца за свабоду і справядлівасць, і вечна захоўваем памяць аб нашых ваярах. Іх ахвяры і подзвігі ніколі не будуць забытыя.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам