18 June 2024

Папаўненне ў шэрагах Палка

Шэрагі палка ім. Кастуся Каліноўскага папоўнілі навабранцы. Яны ўжо прайшлі ўсе этапы навучання, дзе атрымалі неабходныя навыкі і веды. Ужо былыя рэкруты прачыталі зарок ля Villa San-Marino, месца, дзе беларускія добраахвотнікі прынялі першы бой у поўнамаштабнай вайне. Новыя ваяры былі размеркаваныя па баявых падраздзяленнях, атрымалі зброю і вайсковыя даведкі. На ўрачыстасці прысутнічала камандаванне палка сярод якіх быў Дзяніс Прохараў «Кіт».

У сваёй прамове Кіт акрэсліў галоўную мэту палка: «Полк Каліноўскага – гэта надзея на свабоду Беларусі. Мы маем ясна вызначаную мэту – вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны. Галоўнай каштоўнасцю палка зʼяўляюцца яго ваяры, якія падзяляюць ідэю падраздзялення і падпарадкоўваюцца ўнутранай іерархіі. Кожны баец лічыцца часткай свабоднай Беларусі, і таму камандаванне клапоціцца пра кожнага, паважае і абараняе. Полк Каліноўскага лічыцца асновай будучага войска Рэспублікі Беларусь. Палітычная воля іграе важную ролю ў гэтым працэсе, паколькі далучэнне да палка ўжо зʼяўляецца палітычным выбарам. Палітычны кірунак Палка заснаваны на падтрымцы Украіны, барацьбе з рэжымам пуціна і лукашэнкі, а таксама на ўзаемадзеянні з усімі сіламі, якія падзяляюць ідэю свабоднай дэмакратычнай Беларусі без лукашэнкі».

Захоўваючы традыцыі і, увесь час удасканальваючыся, Полк Каліноўскага стаў галоўнай сілай у барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Вядучы бой з рускімі акупантамі на самых небяспечных напрамках, мы паказваем усім, што беларусы супраць захопніцкай вайны, падтрымліваюць Украіну і зʼяўляюцца часткай цывілізаванага свету. І новыя байцы, якія далучыліся да Палка, толькі пацвярджаюць, што наша перамога толькі пытанне часу.

Далучыцца да шэрагаў Палка Каліноўскага можна праз наш тэлеграм бот.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць