06 June 2024
Крымінальная справа па артыкуле аб найманстве ўзбуджана ў расіі ў адносінах ваяра Палка імя Каліноўскага Паўла Шурмея (пазыўны "Дзядзька"). Ён таксама абвешчаны ў вышук. Адпаведная інфармацыя з'явілася ў электроннай базе дадзеных Басманнага суда масквы.
Паўлу Шурмею завочна прад'яўлена абвінавачанне за ўдзел у баявых дзеяннях у складзе розных сілавых падраздзяленняў Украіны супраць расіі. Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 3 арт.359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце або ваенных дзеяннях). Максімальны тэрмін пакарання па ёй - 15 гадоў пазбаўлення волі.
Таксама Павал Шурмей абвешчаны ў вышук. Следства звярнулася ў суд з просьбай завочна арыштаваць добраахвотніка.
Сам "Дзядзька" іранічна адрэагаваў на крымінальную справу супраць сябе ў расіі.
"Горка плачу. Не магу паляцець у маскву, на жаль. Замест сябе адпраўлю беспілотнік. Пабольш беспілотнік з выбухоўкай" - пракаментаваў "Дзядзька" навіну аб крыміналцы.
Павал Шурмей нарадзіўся ў Лідзе ў 1976 годзе. Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2004 і 2008 гадоў. Сем разоў выйграваў міжнародныя спаборніцтвы ALFA па веславанні ў закрытых памяшканнях. Устанавіў сусветныя рэкорды ў цяжкай вазе і ва ўзроставай катэгорыі 40-49 гадоў на дыстанцыях у 1 тыс. і 2 тыс. м.
Павал Шурмей ваюючы ў Палку Каліноўскага атрымаў раненне, удастоены ўзнагарод ад ГУР Украіны.
На радзіме ў Беларусі ў дачыненні да яго таксама ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361-4 (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) і ст. 361-3 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам