26 June 2024
Роўна 2 гады таму 26 чэрвеня 2022 году ў баі з расейскай бронегрупай пад Лісічанскам загінулі ваяры Палка Каліноўскга: камандзір батальёну «Волат» Іван Марчук з пазыўным «Брэст», Васіль «Атам» Грудовік, Васіль «Сябро» Парфянкоў Вадзім «Папік» Шатроў.
У той дзень нашая невялікая група байцоў распачала няроўны бой з пераўзыходзячымі сіламі ворага. Пасля блізкага агнявога кантакту беларускія ваяры пачалі адыход.
Вораг кінуў на наш невялікі атрад значныя сілы, у тым ліку – танкі і бронемашыны. Пад шквальным вагнём некалькім ваярам атрымалася выйсці жывымі.
У выніку гэтага бою яшчэ двое беларусаў: Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон. Пытаннем іх абмена і вызвалення займаюцца адпаведныя ўкраінскія ўлады.
Вечная памяць загінуўшым героям!
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам