Кожны дзень рады палка папаўняюцца новымі беларускімі добраахвотнікамі. Палку пастаянна неабходна зачыняць пытанні там, дзе дзяржаве зрабіць гэта праблематычна.
Амуніцыя, тэхніка, аўтамабілі, беспілотнікі, зброя, падтрымка сем'яў загінулых і параненых. Акрамя таго, падчас баявых выездаў ды заданьняў, якія зараз Полк выконвае на ўсіх франтах Украіны, падчас эвакуацыі параненых – губляюцца бронекамізэлькі, каскі, аптэчкі ды іншыя рэчы, ламаюцца машыны. Увогуле, гэта вялікія грошы, і без вашай падтрымкі нам будзе вельмі цяжка.
Найбольш хуткім і эфектыўным спосабам падтрымкі Палка з'яўляецца перавод грашовых сродкаў на яго рахункі.
Нашыя валанцёры дакладна ведаюць, што самае неабходнае для Палка менавіта зараз і патрэбы кожнага з байцоў.
Трэба таксама мець на ўвазе, што некаторыя вельмі патрэбныя ваеныя рэчы нельга набыць грамадзянскай асобе.
Выбраць сапраўды якаснае ваеннае абсталяванне і экіпіроўку могуць толькі кваліфікаваныя ваенныя спецыялісты.
Пазбягаюцца сітуацыі, калі рэчы закупаюцца некалькімі асобамі і іх перадаецца больш, чым патрэбна.
Мы ўжо ведаем прадаўцоў, са многімі наладжаны кантакты, мы ведаем, як хутка даставіць неабходныя рэчы.
Полк гарантуе, што пералічаныя сродкі і дапамога пайшлі па прызначэнні. Асобныя справаздачы складаюцца штомесяц.
Мы шукаем неабыякавыя прадпрыемствы-донары, якія могуць дапамагчы лекамі, рэчамі, грашыма і г.д.
Будзем удзячны за любую дапамогу, якая набліжае нас да перамогі!
Для больш дэтальнай інфармацыі пішыце ў Telegram @PKK_media_bot
Прыватныя асобы з усяго міра, якія гатовы дзейнічаць, каб дапамагчы нам: шукаць і замаўляць рэчы, дамаўляцца з прадаўцамі і вытворцамі, арганізоўваць акцыі падтрымкі, распаўсюджваць інфармацыю з афіцыйных сацсетак Палка і г.д.
Наш валанцёр адкажа на ўсе вашыя пытанні ў Telegram:
Рэчы, якія можна перадаць у якасці дапамогі:
абараняе галаву ад куль і аскепкаў з дапамогай спецыяльнага каркаса. Чым вышэй клас, тым вышэй ступень абароны
«размывае» сілуэт, маскіруе абсталяванне, якое замацоўваецца на касцы, дае дадатковы цень у спякоту
абараняюць ад аскепкаў, куль, якія рыкашэцяць, а ў некаторых сітуацыях - і ад выпадковых дробін
абараняюць ад аскепкаў, куль, якія рыкашэцяць, а ў некаторых сітуацыях - і ад выпадковых дробін
абараняе верхнюю частку тулава ад уздзеяння агнястрэльнай і халоднай зброі, ад аскепкаў бомбаў, снарадаў, мін і гранат
тып маскіравальнага адзення, якое апранаецца па-над формай і дазваляе заставацца незаўважаным падчас выканання адмысловых баявых задач
прадухіляюць рызыку атрымання ўдараў, траўмаў, а таксама трэнняў аб няроўнасці на зямлі
прадухіляюць рызыку атрымання ўдараў, траўмаў, а таксама трэнняў аб няроўнасці на зямлі



партатыўная прылада, якая генеруе лазернае выпраменьванне. Выкарыстоўваецца для паскарэння і аблягчэння прыцэльвання на кароткіх і сярэдніх дыстанцыях стральбы
прыбор начнога бачання, які забяспечвае аператара выявай мясцовасці, мэты і інш. ва ўмовах недастатковай асветленасці
аптычны прыбор, які ўстанаўліваецца на зброю для дакладнай стральбы з рознай адлегласці незалежна ад часу сутак і кліматычных умоў
інструмент, які ўжываюць у артылерыі для арыентавання прылад і прыбораў у зададзеным кірунку, вымярэнні адлегласці, засечкі мэт, а таксама для назірання і выведкі
прылада, якая прызначана для назірання з хованкі за полем бою, пошуку мэт, вымярэння далёкасцяў па вугламернай сетцы, кутоў паміж мэтамі, карэкціроўкі стральбы
прылада, якая сумяшчае функцыі навушнікаў для рацыі і слыхавога апарата: з аднаго боку засцерагае барабанныя перапонкі ад гучных гукаў, а з іншага боку служыць узмацняльнікам слыху
маленькая падзорная труба, абсталяваная прызменнай сістэмай, якая абарочваецца. Іншымі словамі - палова бінокля
вымяральны прыбор, які дазваляе бачыць цеплавое (інфрачырвонае) выпраменьванне навакольных аб'ектаў у любы час сутак, пры любых умовах надвор'я
электронны прыбор, які дазваляе выяўляць металічныя прадметы ў нейтральным ці слабаправодным асяроддзі







пітная сістэма, якая складаецца з ёмістасці для вады з трубкай для пітва і загубніка. Дазваляе не адцягваць увагу на тое, каб піць з пляшкі
шматфункцыянальная прылада, звычайна ў выглядзе складаных пасатыж з полымі ручкамі, у якіх схаваныя дадатковыя прылады: лязо нажа, шыла, піла, адвёртка, нажніцы і г.д.
палявы спальны кілімок, які можа выкарыстоўвацца як мат для стралковых трэніровак або абсталявання утоеных пунктаў назірання і снайперскіх пазіцыйКалі вы жадаеце перадаць рэчы абавязкова звяжыцеся з намі.