Полк Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага (да 21 траўня 2022 году – батальён імя Кастуся Каліноўскага) – ваенная фармацыя ў складзе Узброеных Сіл Украіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Украіны ад расейскага ўварвання. Складаецца з беларускіх добраахвотнікаў.

Сваю назву атрымаў у гонар Кастуся Каліноўскага – кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў на беларуска-літоўскіх землях колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання, нацыянальнага героя Беларусі.

Полк Каліноўскага складаецца з батальёнаў «Волат» і «Літвін».

Добраахвотнікі Палка Каліноўскага лічаць расею агульным ворагам Беларусі і Украіны. Вызваленне Украіны ад расейскіх захопнікаў немінуча пацягне за сабой паслабленне, а, спадзяемся, і пачатак краху пуцінскага рэжыму. Гэта дасць магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтым і заключаецца місія Палка Каліноўскага: «Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны».

Гісторыя Палка Каліноўскага

2 сакавіка 2022

Па адкрытым нападзе Расеі на Украіну 2 сакавіка 2022 году ва ўкраінскім войску ўтварылася першая рота, якая складалася зь іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Першапачаткова ў яе ўвайшлі каля 40 чалавек. Праз тры дні, 5 сакавіка, Украіну абараняла ўжо 200 беларускіх добраахвотнікаў, яшчэ 300 беларусаў, гатовых далучыцца да Замежнага легіёну, знаходзіліся ў Польшчы.

3 сакавіка 2022

У абарончых баях на подступах да Кіева загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Літвін».

9 сакавіка 2022

Беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. Асноўная задача Батальёну: сёньня бараніць Украіну, заўтра — вызваліць Беларусь.

25 сакавіка 2022

25 сакавіка 2022 году ў Дзень Волі беларускія добраахвотнікі батальёну імя Кастуся Каліноўскага далі ўрачысты зарок вызваляць і бараніць Беларусь: "Пакуль будзе чутны топат Пагоні ў сэрцы маім - жыць табою, памерці за цябе, адрадзіць веліч тваю! Жыве Беларусь!" Батальён імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. Словы зарока гучалі на беларускай мове, ваяры-каліноўцы прысягалі памяці славутых продкаў, якія стагоддзямі змагаліся за волю свайго народа й сваёй радзімы.

24 сакавіка 2022

Ад баявога раненьня каля горада Ірпень загінуў баец батальёну імя Кастуся Каліноўскага Зьміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор». У гэты дзень батальён зьнішчыў тры БМП расейскіх захопнікаў, аднак Апанасовіч атрымаў моцнае раненьне. Выратаваць яго жыцьцё не ўдалося.

15 траўня 2022

Падчас апэрацыі па вызваленьню ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае раненьне камандзір роты разведкі батальёну імя Кастуся Каліноўскага Павал з пазыўным «Волат».

21 траўня 2022

Батальён абвясьціў пра стварэньне Беларускага палку імя Кастуся Каліноўскага, у які увойдуць два баявых батальёна.

4 чэрвеня 2022

Галоўнае Упраўленне Выведкі Міністэрства абароны Украіны адзначыла байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага ўзнагародамі «За бойові заслуги» і «Україна — понад усе!» — за неймаверную мужнасьць, праяўленую падчас выкананьня баявых заданьняў.

17 чэрвеня 2022

Байцы палку Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўкраінскія ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе».

26 чэрвеня 2022

У баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну «Волат» Іван Марчук з пазыўным «Брэст». Афіцыйна лічацца прапаўшымі без вестак Васіль «Сябро» Парфянкоў і Вадзім «Папік» Шатроў. Васіль «Атам» Грудовік атрымаў раненні, несумяшчальные з жыццём. Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.

28 ліпеня 2022

Батальён "Волат" выконваў пастаўленыя перад ім задачы на Паўднёвым напрамку. Ваяры ажыццяўлялі падрыхтоўку да штурму пазіцыі, дзе замацаваліся падраздзяленні расійскіх войск. На працягу дзесяці дзён байцы інжынерна-сапёрнай групы батальёна "Волат" патаемна пракладалі шляхі ў мінных палях для паспяховага правядзення аперацыі. Нягледзячы на спробы ворага ўтрымацца на ўмацаваных пазіцыях, штурм, які адбыўся 28 ліпеня, прайшоў паспяхова: яшчэ адно украінскае сяло вызвалена ад захопнікаў.

23 верасня 2022

Камандаванне Палка Каліноўскага абвясціла аб поўным завяршэнні фармавання батальёна "Літвін".

Шлях байца

1

Пішаш у наш чат-бот @BelarusAndUkraineBot і адказваеш на пытанні.

2

Праходзіш верыфікацыю. На працягу двух тыдняў з табой звязваюцца нашыя прадстаўнікі і паведамляюць пра далейшыя дзеянні.

3

Прыязджаеш у штаб Палку ва Украіне. Праходзіш сумоўе, знаёмішся з камандзірамі.

4

Залічваешся ў склад вучэбнай роты і праходзіш трэніроўкі.

Мы ніколі не адпраўляем непадрыхтаваных дабраахвотнікаў на фронт, нават калі яны самі гэтага жадаюць.

Заняткі праводзяцца па дысцыплінах: агульнавайсковая падрыхтоўка, тактычная падрыхтоўка па методыках NATO, фізічная падрыхтоўка, псіхалагічныя трэнінгі, тактычная медыцына, стралковая падрыхтоўка.

Базавы тэрмін навучання складае 4 тыдні. Навучанне дадатковым спецыяльным ваенным уменням адбываецца на працягу ўсяго перыяду службы.

5

Пасля праходжання навучання падпісваеш кантракт са Узброенымі сіламі Украіны і заступаеш да службы.

Згодна са здольнасцямі і досведам абіраеш розныя варыянты праходжання службы: баявая, каравульная, адміністрацыйная службы. Кожная з іх дзеліцца на ўнутранныя, больш дэталяваныя падраздзяленні па спецыфіцы дзейнасці.

Кожны беларус-дабраахвотнік зможа знайсці сваё месца ў Палку, дзе менавіта яго здольнасці будуць працаваць на максімуме.

Уступіць у полк

Для ўступлення ў полк трэба запоўніць анкету у нашым чат-боце @BelarusAndUkraineBot і прайсці верыфікацыю.

Перайсці ў чат-бот

Асобны набор

Парамедыкі

Мы запрашаем вас у шэрагі парамедыкаў, калі вы маеце медыцынскі досвед альбо вы медычны спецыяліст.

У нас:

  • вы пройдзеце спецыяльную падрыхтоўку ў кваліфікаваных інструктараў па тактычнай медыцыне і атрымаеце кваліфікацыю парамедыка;
  • пасля навучання з вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак;
  • медычная служба Палка Каліноўскага працуе ў «жоўтай» і «зялёнай» зонах і на рэанімабілях.
Даслаць рэзюме ў чат-бот

Аўтамеханікі

Запрашаем у шэрагі аўтамеханнікаў, калі вы старэйшы за 18 год, маеце досвед у рамонце і ведаеце, як уладкованы аўтамабіль.

Вашы абавязкі:

  • кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля;
  • дыягностыка паломак і іх ліквідаванне;

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Даслаць рэзюме ў чат-бот

Спецыяліст БПЛА

Навучыся лётаць з баявой птушкай

Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы БПЛА.

Беспілотныя лятальныя апараты, ці дроны - адзін з самых эфектыўных і небяспечных для ворага відаў зброі на сучаснай вайне. Ваяры Палка Каліноўскага ўжо маюць досвед паспяховага выкарыстання БПЛА падчас баявых дзеянняў.

Вайсковы спецыяліст у сферы БПЛА выконвае наступныя задачы:

  • кіраванне выведвальнымі і ўдарнымі БПЛА, а таксама дронамі-камікадзэ;
  • карэкціроўка мінамётаў і артылерыі;
  • распрацоўка і ўкараненне інавацый у сферы БПЛА.

Мы чакаем вас у шэрагах аператараў БПЛА, калі вы:

  • маеце досвед выкарыстання грамадзянскіх коптараў;
  • маеце практыку ў кіраванні дронамі-крыламі;
  • валодаеце тэхнічнымі ведамі ў галіне дронабудавання;
  • працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Даслаць рэзюме ў чат-бот

Спецыяліст сувязі

Будзь на сувязі!

Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы сувязі.

Працу вайсковага сувязіста цяжка пераацаніць. Дзякуючы гэтым спецыялістам армія мае надзейную і своечасовую сувязь і бесперапыннае функцыянаванне інфармацыйных сістэм.

Вайсковы спецыяліст у сферы сувязі выконвае наступныя задачы:

  • забеспячэнне падраздзялення сродкамі сувязі: як радыёсувязі, так і сродкамі доступу ў інтэрнэт;
  • абслугоўванне сродкаў сувязі;
  • маніторынг якасці перадачы сігналаў паміж кропкамі;
  • шыфраванне ваенных паведамленняў.

Мы чакаем вас у шэрагах вайсковых сувязістаў, калі вы:

  • маеце досвед настройкі і абслугоўвання сродкаў радыёсувязі;
  • валодаеце базавымі ведамі ў сферы кібербяспекі;
  • маеце профільную тэхнічную адукацыю;
  • працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Даслаць рэзюме ў чат-бот

Фотагалерэя