Полк імя Кастуся Каліноўскага — ваенная фармацыя ў складзе Узброеных Сіл Украіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня. Складаецца зь беларускіх добраахвотнікаў.
Добраахвотнікі Палка Каліноўскага лічаць расею агульным ворагам Беларусі і Украіны. Вызваленне Украіны ад расейскіх захопнікаў немінуча пацягне за сабой паслабленне, а, спадзяемся, і пачатак краху пуцінскага рэжыму. Гэта дасць магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтым і заключаецца місія Палка Каліноўскага: "Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны".
Дапаможам спыніць вайну!
Калі у вас ёсць іншыя пытанні, вы можаце задаць іх у нашам тэлеграм боце.
Адзіным спосабам далучыцца да палку з'яўляецца запаўненне вамі анкеты для праходжання верыфікацыі у нашым чат-боце @Rekrut_PKK_bot.
Іншых варыянтаў уступлення ў полк не існуе.
Дадзены спосаб з'яўляецца абсалютна бяспечным для вас, дзе бы вы ні знаходзіліся.
Перыяд чакання адказу, як правіла, складае каля двух тыдняў. Аднак у залежнасці ад вынікаў апрацоўкі вашай заявы з вамі могуць звязацца як раней, так і пазней гэтага тэрміну.
На бягучы момант дзяўчаты могуць падаць заяўку і ў выпадку станоўчага вырашэння пытання быць залічаны ў Полк на пасаду парамедыка або аўтамеханіка. Перавага аддаецца тым, хто мае досвед працы па спецыяльнасці і/ці профільную адукацыю.
Калі замежнік ці грамадзянін Украіны - вайсковы спецыяліст высокага ўзроўню, ён мае ўсе шанцы апынуцца ў шэрагах Палка. Для гэтага трэба напісаць у наш бот і абавязкова паведаміць аб наяўнасці спецыяльнай падрыхтоўкі і ўзроўні сваёй вайсковай кваліфікацыі.
Беларус з грамадзянствам Украіны мае магчымасць стаць байцом Палка Каліноўскага пасля падачы заяўкі ў чат-бот і ўхвалення яго кандыдатуры.
Для іншых добраахвотнікаў-замежнікаў ва Украіне створаны "Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны". Каб уступіць у яго шэрагі неабходна звярнуцца ў Пасольства Украіны ў сваёй дзяржаве.
Назваць дакладную лічбу мы не маем права, паколькі інфармацыя аб колькасным складзе ўсіх ваенных падраздзяленняў адносіцца да дзяржаўнай таямніцы ў сферы абароны. Да таго ж колькасць байцоў у складзе Палка ўвесь час расце.
Экіпіроўку добраахвотнікаў цалкам бярэ на сябе Полк. Набываць штосці самастойна непатрэбна.
Калі вы ўсё ж такі вырашылі купіць для сябе нешта з вайсковай амуніцыі - лепшым выбарам будзе якасны тактычны абутак.
Найбольш хуткім і эфектыўным спосабам падтрымкі Палка з'яўляецца перавод грашовых сродкаў на яго рахункі. Справа ў тым, што выбраць сапраўды якаснае ваеннае абсталяванне і экіпіроўку могуць толькі кваліфікаваныя ваенныя спецыялісты. Акрамя таго, у Палка ёсць магчымасць здзяйсняць такія закупкі напрамую ў вытворцаў, што значна зніжае выдаткі.
Для фінансавай дапамогі націсніце кнопку “дапамога”.
Зараз працягваецца набор у медыцынскую службу Палка. У перспектыве плануецца фарміраванне падраздзялення парамедыкаў, якія будуць аказваць дапамогу не толькі байцам Палка Каліноўскага, але і воінам іншых падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны.
Будучыя парамедыкі пройдуць навучанне ў вопытных інструктараў, аднак перавагу пры залічэнні ў Полк будуць мець кандыдаты з медыцынскай адукацыяй або вопытам работы ў медыцынскай сферы.
Таксама Полк запрашае ў свае шэрагі аўтамеханікаў, у абавязкі якіх уваходзіць кантроль тэхнічнага стану аўтамабіляў, дыягностыка пашкоджанняў і іх устраненне.
Каб звязацца з палком пішы у наш чат-бот @Rekrut_PKK_bot
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам